Гарлява
Гарлява (літ.: Garliava) — горад у Літве. Уваходзіць у склад Ковенскага раёна Ковенскага павета. Гарлява мае статус гарадской сянюніі, адміністрацыйны цэнтр Гарляўскай сельскай сянюніі. Месціцца за 10 км на поўдзень ад Коўні і ў 1,5 км ад чыгуначнай станцыі Гарлява на лініі Коўна — Калінінград. Фактычна Гарлява выконвае функцыі прыгарада Коўні.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьНаселены пункт пачаў фармавацца ў пачатку XIX стагоддзя ў маёнтку памешчыка Гадлеўскага ля пракладзенай шашы, меў назву Гадлева[3]. На сродкі Гадлеўскага быў збудаваны каталіцкі касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1809) і лютэранскі храм (1814—1816). У 1872 годзе 95 двароў[3].
З 1918 года ў складзе незалежнай Літвы, валасны цэнтр. З 1940 года ў складзе Літоўскай ССР. Большую частку насельніцтва складалі яўрэі; большасць знішчана падчас Другой сусветнай вайны. Летам 1944 года была спаленая сінагога, разбураны лютэранскі храм.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва
правіць
|
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ Тэлефонны код горада Каўнас і Каўнаскага раёна
- ↑ а б Карта Шуберта - квадрат N-34 126K v.2 - K. Aglinsko g. 19, 53270, Garliavos seniūnija, Garliavos miesto, Kauno rajono savivaldybė, Kauno apskritis . retromap.ru. Праверана 26 снежня 2024.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Літаратура
правіць- Godlewo // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack (польск.). — Warszawa, 1881. — S. 644.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарлява