Гародна (возера, Расонскі раён)
Гаро́дна — возера ў Беларусі ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча.
Гаро́дна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 145,4 м |
Даўжыня | 2,41 км |
Шырыня | 0,58 км |
Плошча | 0,9 км² |
Аб’ём | 0,0029 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,24 км |
Найбольшая глыбіня | 4,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,25 ‰ |
Празрыстасць | 1,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 10,8 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
|
|
|
|
|
|
Плошча люстра возера 0,9 км², даўжыня 2,41 км, найбольшая шырыня 0,58 км, найбольшая глыбіня 4,5 м.
Катлавіна Гародна лагчыннага тыпу, выцягнутая з захаду на ўсход. Схілы катлавіны ад 7 да 25 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая, даўжынёй 8,24 км. Берагі нізкія. Пойма возера шырынёй да 100 метраў, месцамі забалочаная.
Падводная частка катлавіны карытападобнай формы, літараль вузкая. Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22% плошчы возера. Дно да глыбіні ў 4 м пясчанае, глыбей выслана глеем і крэменязёмістым сапрапелем.
Возера слабапраточнае: упадаюць 7 ручаёў, выцякае ручай у возера Шэвіна. Падводная расліннасць да глыбіні 3 м, надводная займае паласу ўздоўж берагоў шырынёй да 25 метраў.
На возеры востраў плошчай 0,1 га.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Турецкий С. И. Беларусь. По Западной Двине и её притокам: путеводитель туриста-водника / С. И. Турецкий. — Мн.: Белкартография, 2010. — С. 80. — 120 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-508-143-3. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.
Спасылкі
правіць- Возера Гародна Архівавана 7 верасня 2011.