Гары Потэр і Таемная зала

раман Джаан Роўлінг. Другая кніга пра Гары Потэра
(Пасля перасылкі з Гары Потэр і Тайны пакой)

«Гары Потэр і Таемная зала» (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) — другі раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Раман апавядае пра другі год Гары Потэра, маладога чараўніка, у школе вядзьмарства і чараўніцтва «Хогвартс». Неўзабаве па прыездзе ў школу на сценах яе калідораў пачынаюць з’яўляцца дзіўныя надпісы, што «таемная зала» адчынена, а «спадчыннік Слізэрына» мае намер забіць усіх навучэнцаў, якія не з’яўляюцца выхадцамі з сямей чыстакроўных чараўнікоў. За гэтымі пагрозамі пачынаюцца напады, пасля якіх вучні «камянеюць». На працягу ўсяго года, Гары і яго сябры Рон Уізлі і Герміёна Грэйнджэр расследуюць гэтыя напады.

Гары Потэр і Таемная зала
Harry Potter and the Chamber of Secrets
Выданне
Жанр фэнтэзі
Аўтар Джаан Роўлінг
Мова арыгінала англійская
Дата першай публікацыі 2 ліпеня 1998 (Вялікабрытанія)
Выдавецтва
Цыкл Гары Потэр
Ілюстратар Cliff Wright[d]
Папярэдні Гары Потэр і філасофскі камень
Наступны Гары Потэр і вязень Азкабана

Кніга была выдадзена ў Вялікабрытаніі 2 ліпеня 1998 года выдавецтвам «Bloomsbury», а ў Злучаных Штатах 2 чэрвеня 1999 года выдавецтвам «Scholastic Inc». Нягледзячы на тое, што для Роўлінг было цяжка скончыць апавяданне, яна атрымала высокую ацэнку і ўзнагароды ад крытыкаў, юных чытачоў і кніжнай індустрыі, хоць некаторыя крытыкі палічылі, што гісторыя занадта страшная для дзяцей малодшага ўзросту. Як і іншыя кнігі серыі, «Гары Потэр і Таемная зала» прычыніўся да рэлігійных дэбатаў: некаторыя рэлігійныя аўтарытэты асудзілі выкарыстанне магічных тэм у рамане.

Некаторыя крытыкі адзначылі, што ў рамане асабліва раскрываецца тэма асобы, і што ў ім адлюстраваны пытанні расізму праз адрозненне сярод чараўнікоў з чыстакроўных сямей і чараўнікоў, бацькі якіх з’яўляюцца нечараўнікамі (магламі). Некаторыя крытыкі лічаць, што дзённік у кнізе з’яўляецца папярэджаннем супраць некрытычнага прыняцця інфармацыі з крыніц, праўдзівасць якіх нельга праверыць. Улада паказваецца карыслівай і некампетэнтнай. Апроч таго, кніга мае шмат агульнага з шостым раманам серыі — «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка».

Экранізацыя рамана, якая выйшла ў 2002 годзе, стала трэцім фільмам, які перавысіў суму 600 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў у міжнародным пракаце, а таксама атрымала спрыяльныя водгукі. Відэагульні па матывах рамана «Гары Потэр і Таемная зала» былі выпушчаныя для некалькіх платформаў і атрымалі ў асноўным станоўчыя водгукі.

Беларускія перакладыПравіць

Кнігу «Гары Потэр і Таемная зала» на беларускую мову пераклала Алена Пятровіч. Пераклад выйшаў 10 кастрычніка 2020 года ў выдавецтве «Янушкевіч»[1][2].

Таксама існуе аматарскі пераклад Дзяніса Мускага на беларускую — «Гары Потэр і патаемная зала», які быў апублікаваны ў фармаце .pdf на сайце belpotter.by у 2012 годзе[3].

Зноскі