Гатэль Хазбін

амерыканскі анімацыйны серыял

«Гатэль Хазбін» (англ.: Hazbin Hotel) — амерыканскі анімацыйны серыял, створаны сальвадора-амерыканскай мастачкай і аніматарам Віўен Медрана[en]. Афіцыйны пілотны эпізод быў выпушчаны на YouTube 28 кастрычніка 2019 года на канале «Vivziepop».[1][2][3] 6 лістапада 2019 года было абвешчана аб зборы сродкаў на «Patreon», а таксама пошуку спонсараў для працягу працы над анімацыйным праектам. Да жніўня 2020 года, праект сфармаваў вакол сябе буйную міжнародную фанацкую базу, а пілотны выпуск набраў больш за 40 мільёнаў праглядаў, што прыцягнула ўвагу мноства анімацыйных навінавых выдавецтваў, а таксама кінадыстрыбутарскіх кампаній[4].

Гатэль Хазбін
Тып animated television series[d] і тэлесерыял
Жанр анімацыйны сіткам[d], мультфільм для дарослых[d], мюзікл, чорны гумар[d], камедыйная драма[d] і камедыя жахаў[d]
Стваральнік Vivienne Medrano[d]
Кампазітар
Студыя A24[d]
Краіна
IMDb ID 7216636
Афіцыйны сайт

У студзені 2024 года адбылася прэм’ера 1-га сезона на Amazon Prime Video.

Станам на студзень 2024 года, 2-гі сезон знаходзіцца ў распрацоўцы.

Сюжэт правіць

З прычыны перанаселенасці пекла анёлы раз на год спускаюцца туды з нябёсаў і забіваюць дэманаў. Прынцэса пекла Чарлі Морнінгстар хоча выратаваць свой народ ад гэтага і вырашае перавыхоўваць грэшнікаў, каб яны траплялі ў рай. Для гэтага яна адкрывае гатэль Хазбін.

Падзеі пачынаюцца са выступлення Чарлі на мясцовым тэлебачанні, дзе яна прадстаўляе свой гатэль і запрашае грэшнікаў пасяліцца ў ім. Яе выступленне заканчваецца правалам, аднак гэта бачыць Аластар — магутны дэман. Ён вырашае далучыцца да Чарлі і стаць кіраўніком гатэля Хазбін. Сабе ў памочнікі ён выклікае Ніфці — якая становіцца прыбіральшчыцай, і Хаска — ён працуе на стойцы рэгістрацыі гатэля.

Персанажы правіць

  • Чарлi Морнiнгстар — прынцэса пекла, дачка Люцыфера і Ліліт. Дырэктар гатэля Хазбін. Добрая і аптымістычная, яе адзіная мара — выратаваць жыхароў пекла ад знішчэння.
  • Вэгі — дзяўчына Чарлі, менеджарка гатэля, таксама займаецца абаронай гатэля ад шматлікіх нападаў.
  • Аластар (Радыё-дэман) — магутны дэман, кіраўнік у гатэлі. Сцвярджае, што вырашыў дапамагаць Чарлі ад нуды. Дэман-алень.
  • Энджэл Даст — першы пастаялец гатэля Хазбін, порна-зорка. Дэман-павук.
  • Хаск — працуе на стойцы рэгістрацыі гатэля Хазбін, якая больш нагадвае барную стойку. На гэтую пасаду яго выклікаў Аластар. Дэман-кот з крыламі.
  • Ніфці — прыбіральшчыца ў гатэлі. Вельмі актыўная, крыху агрэсіўная. Дэман-таракан маленькага росту з адным вокам.

Гісторыя стварэння правіць

Многія персанажы будучага мультсерыяла спачатку прызначаліся для аркі вэб-коміксу мастачкі і аніматара Віўен Медраны «Заафобія» пад назвай «Анёлы і дэманы» 2013 года. Але потым у іх з’явілася ўласная арыгінальная гісторыя.

28 кастрычніка 2019 года Віўен Медрана апублікавала на YouTube пілотную серыю мультсерыяла «Гатэль „Хазбін“». Пасля гэтага яна арганізавала збор сродкаў на вытворчасць першага сезона. Выпушчаная серыя была вельмі папулярная і грошы былі сабраны.

7 жніўня 2020 года амерыканская незалежная кампанія A24 заявіла, што бярэ мультсерыял пад сваю апеку.

18 студзеня 2024 года адбылася прэм’ера 1-га сезона анімацыйнага серыяла на Amazon Prime Video.

Зноскі

  1. Hazbin Hotel: The Queer Demon Princess Revue... Review. web.archive.org (10 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2019. Праверана 7 верасня 2020.
  2. 'Hazbin Hotel' a bold step in indie animation - GO! & Express. web.archive.org (12 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 мая 2020. Праверана 7 верасня 2020.
  3. All About “Hazbin Hotel, Vivienne Medrano’s Animated YouTube Comedy About Hell Ruled By a Bisexual Latina Princess | BeLatina. web.archive.org (26 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2020. Праверана 7 верасня 2020.
  4. Hazbin Hotel: 10 Astonishing Pieces of Fan Art (англ.). CBR (13 мая 2020). Праверана 7 верасня 2020.

Спасылкі правіць