Гафт (вышыўка)
асобны від вышыўкі
Гафт (лац.: Haft — вышыўка) — асобны від вышыўкі. Гэта ручная ці машынная вышыўка каштоўнымі матэрыяламі: каляровымі шаўковымі, залатымі, срэбранымі ніткамі, стужкамі, перлінамі, камянямі.
У Беларусі гафт вядомы з XVI стагоддзя ў аздабленні літургічнага (арнаты) і святочнага адзення, дэкаратыўных тканін (пакрывалы для алтароў — антымінсы).