Гаўрыіл Васільевіч Баішаў

Гаўрыіл Васільевіч Баішаў, ён жа Алтан Сарын (літаратурны псеўданім, што даслоўна азначае «Залатыя плечы») (1898, Жабыльскі наслег, Якуція — ?) — якуцкі пісьменнік і паэт, лінгвіст-цюрколаг, грамадскі дзеяч.

Гаўрыіл Васільевіч Баішаў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, мовазнавец, цюрколаг

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1898 годзе ў сяле Жабыльскі наслег Мегінскага ўлуса ў Якуціі, тамсама атрымаў бедную пачатковую адукацыю. У 1917 годзе быў вучнем у паштова-тэлеграфнай канторы Якуцка. З 1918 па 1921 год працаваў пры паштова-тэлеграфным аддзяленні ў сяле Амга. Па нацыяналістычных перакананнях далучыўся да ўдзельнікаў паўстання 1921—1922 гадоў, пазней хаваўся да аб'явы амністыі. У Якуцку быў удзельнікам і сакратаром таварыстваў «Саха Омук» і «Саха Кэскилэ». З 1924 па 1928 год навучаўся ў Ленінградскім інстытуце жывых усходніх моў. Уваходзіў у склад камісіі па распрацоўцы новага якуцкага алфавіта. Быў навуковым сакратаром Камітэта якуцкай пісьмовасці[1][2].

Падчас навукі ў ЛІЖУЯ ўжыццявіў пераклад на рускую мову падання-аланхо «Ала Булкун», запісанага В. М. Васільевым у 1906 годзе. Высунуў шэраг прапаноў, датычных рэформаў якуцкай мовы. Так, ён прапанаваў, дзе магчыма, не запазычаць слова з рускай мовы, а ўтвараць новыя ад цюркскіх каранёў — прыкладам, замяніць кальку з рускага «аэроплан» («дьарапылаан») на «тайаара». Гэтыя ідэі сустрэлі крытыку, сярод праціўнікаў такога падыходу быў Платон Аюнскі[2].

У лісце Эдуарду Пякарскаму ад 1926 года фалькларыст і этнограф Гаўрыіл Ксенафонтаў адклікаўся пра Баішава так:

  Сярод сваіх маладых субратаў я рэдка сустракаў людзей, якія так валодаюць мовай для мастацкіх апісанняў. (…) Толькі дарма спрабуе займацца неўласцівым яму справай — напісаннем навуковых артыкулаў[2].  

У ноч з 5 на 6[2][3] лістапада 1929 года Гаўрыіл Баішаў быў арыштаваны ў Якуцку падчас рэпрэсій супраць нацыянальнай якуцкай інтэлігенцыі, прысуджаны да трох гадоў канцлагера. У лагеры сканаў. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда Якуцкай-Саха ССР 20 чэрвеня 1991 года[4]. 1998 годзе У. М. Протадзьяканавым была падрыхтаваная і выдадзеная складанка «Тоҕус этиҥ тойуга» («Песня дзевяці нябёс»), куды ўвайшла творчая спадчына Баішава, яго мовазнаўчыя артыкулы і лісты, а таксама ўспаміны пра яго і матэрыялы следства[2].

Заўвагі правіць

  1. Я. В. Васильков, М. Ю. Сорокина (составители). БАИШЕВ (Алтан Сарын) Гавриил Васильевич (1898-?) // Люди и судьбы. Биобиблиографический словарь востоковедов - жертв политического террора в советский период (1917-1991). — СПб, 2003. — 496 с. — (Петербургское востоковедение).
  2. а б в г д В.Н. Протодьяконов (составитель). Гавриил Васильевич Баишев -- Алтан Сарын. Песнь девяти небес (избранное). = Алтан Сарын -- Тоҕус этиҥ тойуга. — Якутск: НКИ "Бичик", 1998. — 3 000 экз.
  3. Книга памяти: Книга-мемориал о реабилитированных жертвах политических репрессий 1920-1950-х годов / Правительство Респ. Саха (Якутия). — Якутск: Сахаполиграфиздат, 2002. — Т. 1. — 295 с.
  4. Баишев Гавриил Васильевич (он же Алтан Сарын) Архівавана 18 снежня 2018., gulagmuseum.org