Эдвард Пякарскі
Эдвард (Эдуард) Каралевіч Пяка́рскі (13 (25) кастрычніка 1858, вёска Пятровічы (каля Смалявічаў), Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — 29 чэрвеня 1934) — беларускі этнограф, географ, фалькларыст, мовазнавец. Член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1927), ганаровы акадэмік (1931)[4].
Эдвард Пякарскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 (25) кастрычніка 1858[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 чэрвеня 1934[2][1] (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец, этнограф, географ, фалькларыст |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Мінскай, Мазырскай, Чарнігаўскай гімназіях, у Харкаўскім ветэрынарным інстытуце. За ўдзел у народніцкім руху выключаны з інстытута, сасланы ў Якуцію (1881). Даследаваў геаграфію, фальклор і мову, супрацоўнічаў з Усходне-Сібірскім аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў вучоным захавальнікам Музея антрапалогіі і этнаграфіі[5]. У 1914—1917[4] гадах сакратар аддзялення этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства. Працаваў у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР.
Пахаваны на Смаленскіх лютэранскіх могілках у Санкт-Пецярбургу (набярэжная Смаленкі, 9). Надмагілле ўнесена ў Пералік аб’ектаў гістарычнай і культурнай спадчыны федэральнага (агульнарасійскага) значэння, якія знаходзяцца ў Санкт-Пецярбургу[6].
Навуковая дзейнасць
правіцьПрымаў удзел у экспедыцыях Усходне-Сібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства (1894—1896), Аяна-Нельканскай (1914—1917). Складальнік і рэдактар серыі «Образцы народной литературы якутов» (т. 1-3, 1911—1918)[5]. Адзін з аўтараў «Слоўніка якуцкай мовы» (вып. 1—13, 1907—1930)[4]. Рэдакар часопіса «Живая старина» (1914—1917)[5].
Крыніцы
правіць- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ а б Пекарский Эдуард Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Пекарский Эдуард Карлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 26 лютага 2017.
- ↑ а б в Беларусь 1995.
- ↑ а б в ВРЭ 2004—2017.
- ↑ Постановление Правительства РФ от 10 июля 2001 г. № 527.
Літаратура
правіць- Ярмоленка В. А. Пякарскі Эдуард Карлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Пяка́рскі Эдуард Карлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 610. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Пекарский Эдуард Карлович // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
- Пекарский Эдуард Карлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.
Спасылкі
правіць- Профіль Пякарскага Эдуарда Карлавіча на афіцыйным сайце РАН