Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў
Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў (1906, Пензенская губерня, Расійская імперыя — 25 студзеня 1989) — дырэктар БДІНГ у 1938—1939 і 1949—1962.
Гаўрыіл Лявонцьевіч Сугробаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1906 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 студзеня 1989 |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў педтэхнікум, а ў 1931 гісторыка-эканамічнае аддзяленне Маскоўскага педагагічнага інстытута. Пасля сканчэння аспірантуры пры кафедры эканамічнай геаграфіі Маскоўскага планавага інстытута (1936) быў накіраваны ў БДІНГ загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі. Працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце, а з 1938 — дырэктарам. У верасні 1939 у сувязі з пастановай ЦК КП(б)Б і Саўнаркама БССР быў прызначаны намеснікам старшыні Дзяржплану пры СНК БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны і ў 1949 працаваў у планавых органах Дзяржплана. У 1949 зноў стаў дырэктарам інстытута, адначасова загадваў кафедрай эканамічнай геаграфіі. За перыяд працы дырэктарам інстытута шмат увагі надаваў укамплектаванню яго высокакваліфікаванымі кадрамі, пытанням арганізацыі працы кафедр і паляпшэння навукова-даследчай працы. Сышоў на пенсію ў 1962.
Узнагароды
правіць- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «За працоўную доблесць»