Гвіда д’Арэца

(Пасля перасылкі з Гвіда д'Арэца)

Гвіда д'Арэца, Гвіда Манака, Гвіда Арэцiна (італ.: Guido d'Arezzo; 990 — 1050) — вядомы музычны тэарэтык, аўтар сістэмы музычнай натацыі, якая праз некалькі мадыфікацый выкарыстоўваецца і сёння.

Гвіда д’Арэца
лац.: Guido Aretinus
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння каля 992[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1050[1][2][…]
Месца смерці
Музычная дзейнасць
Педагог Сільвестр II
Прафесіі тэарэтык музыкі, музыказнавец, кампазітар, вынаходнік, пісьменнік, манах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Статуя Гвіда д'Арэца

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся, магчыма, у Францыі, уступіў у Ордэн бенедыктынцаў і прыехаў у Арэца (Італія), дзе пражыў шмат гадоў. Творы Гвіда д'Арэца, асабліва Micrologus, змяшчаюць значную інфармацыю пра паліфанію яго часу, але вядомасць прынесла інавацыйная выкладчыцкая метода. Гвіда д'Арэца сфармуляваў канцэпцыю са шкалой з шасці нот, якая была прадстаўленая па складах do, re, mi, fa, sol, la і вучыў, што інтэрвал паміж кожным складам ёсць цэлым тонам, за выключэннем інтэрвалу паміж нотамі mi і fa, дзе тон ёсць толькі напалову. У асацыяцыі складаў з усталяваным шэрагам нот, спявакі маглі вывучыць мелодыі хутчэй і дакладней чым раней. Інавацыя Гвіда рэвалюцыянізавала музычную педагогіку і прыцягнула да яго ўвагу Папскай курыі ў Рыме, дзе ён з поспехам прадэманстраваў сваю методу.

Бібліяграфія

правіць
  • Apel, Willi, The Notation of Polyphonic Music 900—1600, 5th ed. (1961).

Зноскі

  1. а б в Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 10 верасня 2020.
  2. Guido d'Arezzo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.