Гвіянскае цячэнне

Гвіянскае (Карыбскае) цячэнне — цёплае цячэнне ў Атлантычным акіяне каля паўночна-ўсходніх берагоў Паўднёвай Амерыкі, галіна Паўднёвага Пасатнага цячэння. Пачынаецца ў раёне мыса Сан-Рокі (Бразілія) і цячэ на паўночны захад уздоўж берагоў Гвіяны да зліцця з Паўночным Пасатным цячэннем.

Хуткасць 1,8 — 2,3 км/гадз. Тэмпература цячэння ў сярэднім — 26-28 °C.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.5: Гальцы - Дагон / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 1997. - 576 с.: іл.