Геаграфія Лесота

Лесота - краіна ў Паўднёвай Афрыцы, анклаў, цалкам акружаны тэрыторыяй Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Парогі ракі Макаленг у нагор'ях Лесота

Плошча — 30.355 км ².

Агульная працягласць дзяржаўнай мяжы складае з ПАР - 909 км.

Самая высокая кропка - гара Таба Нтлен'яна (Thabana Ntlenyana) 3482 м.

Самая нізкая кропка Лесота - сутока рэк Аранжавай і Макхаленг 1400 м. Краіна парэзана цяжкапраходнымі гарамі і ўзгоркамі. Значная частка краіны знаходзіцца вышэй 1800 м.

Клімат у Лесота параўнальна халодны, хоць летам у Масеру і далінах тэмпература паднімаецца да 30 °, зімы бываюць марознымі і ў горных раёнах бывае ад -7 °C да -18 °C. Паміж маем і вераснем горныя раёны пакрываюцца снегам.

Спасылкі правіць