Гелікон (музычны інструмент)
(Пасля перасылкі з Гелікон)
Гелікон — нізкі па гучанні медны духавы інструмент, ужываецца толькі ў ваенных аркестрах. У сімфанічных аркестрах Гелікон не выкарыстоўваецца, бо яго замяняе туба (гучанне гэтых інструментаў аднолькавае). Гелікон зручны для выкарыстання ў арміі тым, што музыкант можа граць на ім, напрыклад, седзячы верхам на кані - выгнутая трубка гелікона вешаецца на левае плячо, і рукі для грання застаюцца свабоднымі. Гелікон быў вынайдзены ў Расіі ў першай палове XIX ст. Карыстаецца папулярнасцю ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе.
Гелікон | |
---|---|
![]() | |
Класіфікацыя | Медны духавы інструмент, Аэрафон |
Роднасныя інструменты | Туба, Сузафон |
![]() |