Генадзь Кузьміч Татур

Генадзь Кузьміч Татур (5 лютага 1902, Мінск — 7 чэрвеня 1979) — беларускі спецыяліст у галіне тэарэтычнай механікі і супраціўлення матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (1954), прафесар (1955).

Генадзь Кузьміч Татур
Дата нараджэння 23 студзеня (5 лютага) 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 7 чэрвеня 1979(1979-06-07) (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Касьма Феліксавіч Татур
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1954)
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Скончыў Дзяржаўны далёкаўсходні ўніверсітэт (Уладзівасток; механічнае аддзяленне, 1927).

Працаваў у Дзяржаўным далёкаўсходнім універсітэце (1927—1930, навуковы супрацоўнік), Далёкаўсходні політэхнічны інстытут (1930—1939, з 1931 — загадчык кафедры будаўнічай механікі, з 1933 — кафедры супраціўлення матэрыялаў), Крыварожскім горнарудным інстытуце (1939—1958, загадчыr кафедры супраціўлення матэрыялаў і тэарэтычнай механікі), Беларускім політэхнічным інстытуце (з 1959, машынабудаўнічы факультэт, кафедра тэарэтычнай механікі, прафесар, у 1959—1968 — загадчык кафедры).

Памёр 7 чэрвеня 1979 года, пахаваны на Паўночных могілках, г. Мінск (участак 41, рад 5, месца 12).

Навуковыя інтарэсы: тэорыя пругкасці; трываласць зварных злучэнняў; устойлівасць канструкций; горная механіка; дынаміка і трываласць машын і механізмаў (аўтамабіляў); супраціўленне матэрыялаў; тэарэтычная механіка.

Узнагароды правіць

Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1972).

Бібліяграфія правіць

  • Графоаналитический метод решения задач устойчивости и динамики элементов сооружений : (метод фиктивных нагрузок) : автореферат диссертации … доктора технических наук / Г. К. Татур. — Кривой Рог, 1954.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Татур Генадзь Кузьміч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 10. — С. 249.
  • Татур Генадзь Кузьміч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : [у 5 т.]. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 598.
  • Татур Геннадий Кузьмич // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : [в 5 т.]. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 620.