Генадзь Сяргеевіч Мішуроў

беларускі музыкант

Генадзь Сяргеевіч Мішуроў (нар. 16 мая 1932, с. Нова-Платаўка, Хабарскі раён, Алтайскі край, РСФСР) — беларускі музыкант (баян), мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства (2003), кандыдат педагагічных навук (1980), прафесар (1992).

Генадзь Сяргеевіч Мішуроў
Дата нараджэння 16 мая 1932(1932-05-16) (91 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства і кандыдат педагагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Омскае каманднае рачное вучылішча (1952), Уладзівастоцкае музычнае вучылішча (1961), Далёкаўсходні педагагічны інстытут мастацтваў (1968).

Працаваў у Хабараўскім дзяржаўным інстытуце культуры (1968—1984, загадчык кафедры народных інструментаў), Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (з 1985, прафесар кафедры духавой музыкі, у 1985—1996 гадах — загадчык кафедры аркестравага дырыжыравання, 1994—2010 гадах — кіраўнік ансамбля народных інструментаў «Беларускія ўзоры»).

Навуковыя інтарэсы: інструментальная музыка; народна-інструментальная музыка; народна-інструментальнае мастацтва Беларусі; падрыхтоўка кадраў народна-інструментальнага мастацтва; канцэртна-выканальніцкая дзейнасць.

Узнагароды правіць

Прэмія Міністэрства культуры СССР (1983), нагрудны знак «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2022) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Белорусское народно-инструментальное искусство: традиции и современность : диссертация … доктора искусствоведения : 17.00.09 : защищена 17.04.2003 : утверждена 29.10.2003 / Мишуров Геннадий Сергеевич. — Минск, 2002.
  • Становление и современное развитие художественной самодеятельности малых народностей Приамурья : автореферат диссертации .. кандидата педагогических наук : 13.00.05 / Мишуров Геннадий Сергеевич. ― Ленинград, 1980.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Геннадий Сергеевич Мишуров : к 80-летию со дня рождения // Музычнае і тэатральнае мастацтва: праблемы выкладання. — 2012. — № 2. — 3-я с. обложки.
  • К юбилею Геннадия Сергеевича Мишурова / О. М. Соколова // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. — 2017. — № 2. — С. 179—185.