Генетыка трусаў - гэта кірунак у генетыцы, што займаецца пытаннямі, як нашчадак пераймае знешнія прыкметы бацькоў, перш за ўсё афарбоўку. Афарбоўка труса вызначаецца пяццю генамі: A, B, C, D, ды E. Кожны з бацькоў пакідае нашчадку па аднаму гену з пары, такім чынам у нашчадка ёсць цэлыя пары генаў - па аднаму ад кожнага з бацькоў. Калі ў труса ёсць дамінантавы ды рэцэсіўны ген, будуць бачныя праявы менавіта дамінантавага.

Трус белаасценнай афарбоўкі, генетычная формула atatB_cchdcchdD_E_

Ген А (агуці - белаасценны - аднатонны) правіць

У гена занальнасці ёсць тры вырыяцыі: A, At ды a.

Ген А дае "заячую" афарбоўку, самую распаўсюджаную ў дзікай прыродзе. Да таго ж гэты ген выклікае асвятленне вакол вачэй, сківіц, на жываце, унутраным боку вуха, лап ды хваста. Верхняя ж частка хваста і вушэй мае чорную аблямоўку. Асобныя паўсцінкі на трусе, які мае ген А, будуць па-рознаму афарбаваныя, нават па сваёй даўжыні: калі падзьмуць на поўсць труса, то можна забачыць групы колеру па колу. Гэта афарбоўкі агуці, апал і г.д.

Прамежкавы ген At - гэта ген паджарай афарбоўкі. Ён рецэсіўны ў адносінах да А, але дамінантавы ў адносінах да а. Ген At дае той жа самы ўзор, як агуці: белы жывот, светлая афарбоўка вакол вачэй ды пад хвастом. Аднак паўсцінкі будуць усе аднаго колеру. Гэты ген адказвае за паджарых трусаў, танаў (зрэдку) ды белаасценных.

Ген а вядомы як ген "індывідуальнай афарбоўкі". Гэты ген вызначае індывідуальна афарбаваных трусаў: занальнасць на трусе ды яго паўсцінках адсутнічае, трус паўсюль аднаго колеру: чорны, блакітны, чакалядовы і г.д.

Ген В (чорны - чакалядовы) правіць

У гэтага гена толькі дзве варыяцыі: B, якая з'яўляецца дамінантавай, і b, рэцэсіўная. Кожны трус, незалежна ад таго, які колер труса Вы перад сабой бачыце, прыналежыць або да чорнай сям'і колераў, або да чакалядовай.

Дамінантавы ген В дае трусу магчымасць мець чорную афарбоўку паўсцінак. Ён адказвае за чорную афарбоўку, белаасценную, чарапахавую ды інш.

Рецэсіўны ген b саслабляе чорны пігмент да чакалядавага. Афарбоўкі ўключаюць чакалядавую, бэзавую ды рысевую.

Ген С (звычайны колер - шыншыла - альбінос) правіць

Гэта ген каляровай насычанасці, шэраг гэтых генаў вызначае, наколькі "поўны" колер мае трус. Ён больш складаны для разумення, бо можа несці з сабой цэлую серыю множных алеляў, хоць у генах будуць прысутнічаць толькі два з іх (адзін - ад бацькі і адзін - ад маці). У гэтым наборы пяць варыяцый: C, cchd, cchl, ch і c. Мала таго, што ў гэтым наборы ёсць дамінантавыя ды рэцэсіўныя гены, у ім таксама ёсць гены з cа-караваннем (cchd, cchl) і з частковым панаваннем, і нават адзін ген, які залежыць ад тэмпературы.

Самы дамінантавы ген у наборы - С, ён выклікае наяўнасць у воласе пігмента, поўнае яго афарбаванне колерам у адпаведнасці з іншымі генамі.

Сchd - ген цёмнай шыншылавай афарбоўкі. Ён дазваляе вытворчасць толькі некаторых (не ўсіх) каляровых пігментаў труса. Напрыклад, калі трус - агуці, то паміж цёмнымі каляровымі паўсцінкамі з'явяцца белыя. Звычайна "забароненым" апынаецца жоўты пігмент, ён саслабляцца амаль да белага. Акрамя таго, гэты ген закране колер вачэй і можа выклікаць з'яўленне трусаў з блакітнымі вачыма.

Сchl вядомы як ген светлай шыншылы, або сіямскай афарбоўкі (бо ў гамазіготным стане cchl cchl дае цёмную сепію). Гэты ген адрозны ад іншых генаў, бо ён распаўсюджваецца такім чынам, які завуць са-кіраваннем. Як і cchd, гэты ген выдаляе са ствала паўсцінак жоўты колер, а таксама некаторыя больш цёмныя пігменты, пакідаючы труса заштрыхаванага выгляду. У адрозненне ад Сchd, гэты ген пакідае колер вачэй цёмным.

Сh - ген гімалайскай афарбоўкі. Трус з гэтым генам белы, акрамя пысы, вушэй ды лап. Гэты ген адчувальны да тэмпературы, і пры халодным надвор'і колер больш бачны, таму афарбоўка труса бачная лепш у зімовыя месяцы. Чырвоныя вочы.

На процілеглым канцы спектру ген с - цалкам рэцасіўны ў адносінах да ўсіх астатніх варыяцый генаў. Ён вядомы як ген альбіноса і дае цалкавітую адсутнасць пігмента, страту колеру, у тым ліку радужнай абалонкі вачэй. З-за гэтай уласцівасці гэты ген уплывае на ўвесь генны набор, паколькі "змывае" тое, што як ці інакш вызначаюць гены A, B, D, ды E. Такіх альбіносаў цікава выкарыстоўваць для аналізуючага скрыжавання, каб вызначыць, якія гены па аллелю С прысутнічаюць у другога партнёра. Ген с адказвае за чырвонавокіх альбіносаў (з'яўленне блакітнавокіх выклікае іншы ген, v-vienna).

Ген D (звычайная насычанасць - паслабленая) правіць

У гэтым наборы ёсць толькі дзве варыяцыі. Дамінантны ген D - узмацняльнік пігмента ў коркавым і асяродкавым пласце паўсцінкі, колер будзе выяўляць поўную сілу. Ён адказвае за чорную ды інш. афарбоўкі.

Рецэсіўны ген d нясе "раствораны" пігмент, у гамазіготным стане dd ён паслабляе колер труса. Такія трусы выглядаюць дакладна гэтакжа, як і з генам D, за выключэннем таго, што ў іх менш пігмента ў кожнай паўсцінке. Трус з чорнай каляровай сям'і ператвараецца ў блакітнага, трус з чакалядовай сям'і ператвараецца ў бэзавага и г.д. Гэты ген закране таксама і колер вачэй.

Ген Е (распаўсюджванне колеру) правіць

Гэты ген складаны не менш за С: ён кіруе тым, ці распаўсюджваецца асноўны колер труса (чорны, блакітны, чакалядовы і г.д.) паўсюль да самага канца паўсцінкі — ці асноўны колер у некаторы момант спыняецца і саступае шахту паўсцінкі іншаму колеру. Фактычна існуе чатыры варыяцыі гэтага гена: Е, ES, e, ды ej.

У дамінантавым стане ген E выклікае тое, што асноўны колер пігментацыі распаўсюджваецца па ўсёй паўсцінке і яна выглядае аднолькава па ўсёй сваёй даўжыні.

Ген ES — выдаляецца цёмны колер з кончыкаў паўсцінак, ген выклікае розныя сталёвыя колеры.

e — выдаляецца большая частка цёмнага пігменту, пашыраецца светлы колер. У рэцэсіўным стане гена ствараецца ўражанне, што трус цямнейшы на тых частках, дзе футра карацейшае (жывот, лапы ды пыска). Гэта адбываецца таму, што паўсцінкі там закароткія, каб паспець паказаць каляровую змену ў іх шахце, а вось даўжэйшыя паўсцінкі паказваюць змены. Гэты ген лёгка зблытаць з генным наборам C, паколькі ён таксама выклікае з'яўленне занальнасці на трусах, але іншым чынам (сіамы Сchl і гімалаі Сh таксама паказваюць зацямненне). Яркі прыклад адрознення — у блакінтага сіама aaB_cchl_ddE_ больш цёмныя вушы, пыска, лапы ды хвост, гэта змены па аллелю С. Саландэр aaB_cchd_ddee (белы цюрынгец) мае сажава-блакітную павалоку на пысе, вушах, нагах і хвасце. Але гэта ж закранае жывот, і бачны нібыта вэлюм па баках — гэта змены па алелю Е.

У гэтым алеле таксама прысутнічае прамежкавы ген Ej — японскі ген, або арлекін. У спалучэнні з Е яго ўздзеянне не бачнае, але пры вязцы чырвонага (або аленяга, ее) труса з японскім абавязкова атрымаюцца альбо ўсе японскія (калі партнёр быў гамазігоцен EjEj), альбо падзел на чырвоных ды японскіх (Ejе), толькі не так маляўніча афарбаваных. Гэты ген накладваецца на шматлікія афарбоўкі, і тады прысутнічаюць, як бы «два ў адным».

Акрамя гэтых асноўных генаў, на афарбоўку ўплываюць гены-мадыфікатары ды розныя гены плямістасці.

У Сеціве правіць