Генрых Мар’янавіч Мілоста

Генрых Мар’янавіч Мілоста (нар. 15 жніўня 1955, в. Вялікая Капліца, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне раслінаводства і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2011), прафесар (2013).

Генрых Мар’янавіч Мілоста
Дата нараджэння 15 жніўня 1955(1955-08-15) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (спецыяльнасць «Аграномія», 1977), Беларускі навукова-даследчы інстытут глебазнаўства і аграхіміі (аспірантура, 1982).

Працаваў у калгасе «Кастрычнік» Гродзенскага раёна (1977, агроном), Гродзенскім абласным камітэце ЛКСМБ (1978, інструктар), Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце (1979, аграном упраўлення сельскай гаспадаркі), Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (з 1986, агранамічны факультэт, кафедра раслінаводства, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: раслінаводства; лекавыя расліны; аграхімія. Пазапрафесійная дзейнасць: мастацкая творчасць (жывапіс).

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Камітэта па сельскай гаспадарцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.

Бібліяграфія правіць

  • Агробиологические и технологические основы возделывания хмеля на дерново-подзолистых почвах Республики Беларусь : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.09 : защищена 20.05.2011 : утверждена 12.10.2011 / Милоста Генрих Марьянович. — Гродно, 2011.
  • Агробиологические основы выращивания хмеля в Республике Беларусь / Г. М. Милоста, В. В. Лапа. — Гродно, 2010.
  • Влияние комплексных удобрений на урожайность и пивоваренные качества шишек хмеля / Г. М. Милоста, Г. В. Пироговская // Почвоведение и агрохимия. — 2009. — № 2. — С. 205—215.
  • Сравнительная продуктивность сортов хмеля (Humulus lupulus) / Г. М. Милоста // Земледелие и селекция в Беларуси. — Жодино, 2008. — Вып. 44. — С. 328—338.

Зноскі

Спасылкі правіць