У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Тэлер.
Генры Мур Тэлер (англ.: Henry Moore Teller; 23 мая1830, Грэнджэр, акруга Алегейні, штат Нью-Ёрк — 23 лютага1914, Дэнвер, штат Каларада) — амерыканскі палітычны дзеяч. Прадстаўляў штат Каларада ў Сенаце ЗША ў 1876—1882 і 1885—1909 гадах.
Генры Мур Тэлер нарадзіўся ў вялікай метадысцкай сям'і на ферме ў Грэнджэры, штат Нью-Ёрк у 1830 годзе. Ён стаў юрыстам у 1858 годзе. Тэлер пераехаў у 1858 годзе ў штат Ілінойс і ў 1861 годзе на тэрыторыю Каларада.
Каларада ў 1876 годзе стаў 38-м штатам Амерыкі. Генры Тэлер і Джэром Чафі былі абраныя першымі двума сенатарамі ад штата Каларада. Ён пайшоў у адстаўку ў 1882 годзе, каб заняць пасаду міністра ўнутраных справаў ЗША. Урад ЗША тым часам па ініцыятыве Тэлера выступала за рэзкае абмежаванне правядзення індзейцамі народных рэлігійных абрадаў. У той жа час Генры Тэлер быў адным з апазіцыянераў акта Дэвіса, які змушаў індзейцаў аддаваць свае землі. Яго пераемнікам у 1885 годзе ў якасці міністра стаў Люсіус Ламар. Тэлер змяніў у сенаце ЗША Натаніэля Хіла.
Сенатар Тэлер выйшаў з Рэспубліканскай партыі ў 1897 годзе і стаў лідарам Сярэбранай Рэспубліканскай партыі. У 1901 годзе ён перайшоў у дэмакратычную партыю. Тэлера ў 1909 годзе ў сенаце змяніў сенатар Чарльз Х'юз Малодшы.
Тэлер памёр у 1914 годзе, і быў пахаваны на могілках Фермонта ў Дэнверы.
Зноскі
↑ абHenry M. Teller // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.