Георгій Васільевіч Катулін
Гео́ргій Васі́льевіч Кату́лін (нар. 15 студзеня 1955, Улан-Удэ) — беларускі спартыўны функцыянер, генеральны сакратар Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь (2005—2015, 2017—2019), дырэктар фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года».[1][2]
Георгій Васільевіч Катулін | |
---|---|
Род дзейнасці | спартыўны функцыянер |
Дата нараджэння | 15 студзеня 1955 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 15 студзеня 1955 года ва Улан-Удэ. У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут.
У 1977—1984 гадах працаваў інжынерам Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава. У 1984—1991 гадах — старшыня спартыўнага клуба «Вымпел» Мінскага механічнага завода імя С. І. Вавілава[3].
У 1989 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
У 1991—1992 гадах — адказны сакратар федэрацыі атлетызму БССР і горада Мінска. У 1992—1993 гадах — адказны сакратар Міжнароднай прафесійнай лігі спорту[3].
У 1993—1996 гадах — выканаўчы дырэктар МАК «Здароўе».
У 1996—1998 гадах — прэзідэнт Беларускай асацыяцыі аматараў культурызма. У 1998—2001 гадах — генеральны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу[3].
У 2001—2004 гадах — інспектар ЗП «ІТЭРА-БЕЛ».
У 2004—2005 гадах — адказны сакратар Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу.
З 2005 па 16 студзеня 2015 года[4] і з 2017 па 17 студзеня 2019 года[5] працаваў генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.
Са жніўня 2017 года працаваў дырэктарам фонду «Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года»[6].
УзнагародыПравіць
Зноскі
- ↑ Катулін аб Еўрапейскіх гульнях: трэба спрацаваць як «швейцарскі гадзіннік» , Sputnik (13:26 01.04.2018). Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ Катулін: у медалях II Еўрапейскіх гульняў ёсць і золата, і нанаалмазы , Sputnik (13:57 27.05.2019). Праверана 19 чэрвеня 2019.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 Генеральный секретарь НОК Беларуси Георгий Катулин избран председателем Комиссии Олимпийских игр ЕОК
- ↑ 4,0 4,1 4,2 Генеральным секретарем НОК Беларуси избран Анатолий Котов
- ↑ Новым генеральным секретарем НОК Беларуси назначена Полина Головина
- ↑ Георгий Катулин — директор фонда «Дирекция II Европейских игр 2019 года», генеральный секретарь НОК Республики Беларусь
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Георгій Васільевіч Катулін
- Біяграфія на старонке Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі Архівавана 20 чэрвеня 2019. (руск.)