Улан-Удэ
горад у Расіі
Улан-Удэ (руск.: Улан-Удэ, да 1934 — Верхняу́дзінск) — горад (з 1775) ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Бураціі. Насельніцтва 380,9 тыс. чал. (2006). Заснаваны ў 1666 годзе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паселішча Удзінскае на месцы зліцця ракі Уда і ракі Селенгі было заснавана ў 1666 годзе як казачае зімоўе; у 1678 годзе вядома як астрог, фарпост прасоўвання рускіх казакоў на ўсход. У 1775 годзе атрымаў герб. Герб быў падараваны паводле граматы вольнасцяў гарадам Кацярыны II, тады жа атрыманы статус горада Верхняудзінск. 27 ліпеня 1934 горад быў перайменаваны ва Улан-Удэ (у перакладзе з бурацкай мовы «Чырвоная Уда», «Чырвоная Рака»).
Вядомыя асобыПравіць
- Ядвіга Іосіфаўна Бяганская (1908—1992) — беларускі празаік, перакладчыца.
- Анатоль Панцеляймонавіч Колесаў (1924—1987) — хірург, генерал-маёр медыцынскай службы.
- Уладзімір Андрэевіч Лытаў (нар. 1946) — беларускі архітэктар і пісьменнік.
Зноскі
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Улан-Удэ