Уладзімір Андрэевіч Лытаў

Уладзімір Андрэевіч Лытаў (1 лістапада 1946, г. Улан-Удэ, Бурацкая АССР) — беларускі архітэктар і пісьменнік.

Уладзімір Андрэевіч Лытаў
Дата нараджэння 1 лістапада 1946(1946-11-01) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1969 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працаваў у Хабараўскграмадзянпраекце, з 1977 года — галоўны архітэктар праектаў у Гроднаграмадзянпраекце, галоўны архітэктар праектаў Гроднажылпраекта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1975 года. Пражывае ў Гродне.

ТворчасцьПравіць

 
Будынак гаркама і райкама КПБ у Лідзе

Асноўныя працы: 12-павярховы інтэрнат медінстытута, рэканструкцыя бальніцы № 2 (1979) у Хабараўску, пас. Сулук-БАМ Хабараўскага края (1980); у аўтарскім калектыве: мікрараёны Прынёманскі-2, 3 (19811983), Румлёва (1986), забудова Прывакзальнай плошчы, гасцініца «Турыст», будынак абласных курсаў прафсаюзаў (1983) у Гродне, будынак гаркама і райкама КПБ у Лідзе (1986).

Аўтар раманаў, аповесцей, апавяданняў, п’ес, публікацый у выдавецтве «Сучаснік» і літаратурных часопісах.

Зноскі

ЛітаратураПравіць