Георгій Кантарыя
Георгій Кантарыя (груз. გიორგი ქანთარია; нар. 28 красавіка 1997, Зугдзідзі) — грузінскі футбаліст, абаронца клуба «Тэлаві».
Нарадзіўся |
28 красавіка 1997 (26 гадоў) |
|||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||
Рост | 184 см | |||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||
Нумар | 7 | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера Правіць
Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Зугдзідзі, а ва ўзросце 14 гадоў трапіў у акадэмію тбіліскага «Дынама». Выступаў за «Дынама» ў юнацкім першынстве Грузіі, у сезоне 2014/15 стаў яго пераможцам. У 2015 годзе пачаў дарослую кар’еру ў складзе клуба «Зугдзідзі». У сезоне 2015/16 каманда толькі ў стыкавых матчах захавала месца ў эліце, а ў скарочаным сезоне другой паловы 2016 года «Зугдзідзі» заняў апошняе месца ў сваёй групе і выбыў у Першую лігу.
У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Нёман» і неўзабаве падпісаў кантракт[1]. У сувязі з траўмамі іншых абаронцаў здолеў замацавацца ў асноўным складзе гродзенцаў. У сезоне 2018 таксама быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў лістападзе не гуляў з-за траўмы. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з гродзенскім клубам на сезон 2019[2]. У сезоне 2019 заставаўся асноўным абаронцам, у жніўні не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з «Нёманам»[3].
У сезоне 2020 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе вярнуў трывалае месца ў аснове, толькі ў маі і чэрвені адсутнічаў з-за пяціматчавай дыскваліфікацыі[4]. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў гродзенскі клуб[5].
У лютым 2022 года папоўніў склад «Тэлаві»[6], а ў ліпені 2022 года перабраўся ў азербайджанскі «Кяпаз». Летам 2023 года вярнуўся ў «Тэлаві».
Міжнародная кар’ера Правіць
У 2017 годзе пачаў прыцягвацца да моладзевай зборнай Грузіі. Дэбютаваў за моладзевую зборную 23 студзеня 2018 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:1).
Крыніцы Правіць
- ↑ Грузинский защитник Кантария подписал контракт с "Неманом"
- ↑ Кантария продлил контракт
- ↑ Кантария подписал новый контракт с "Неманом"
- ↑ Георгий Кантария получил дисквалификацию на пять матчей за плевок в лицо соперника(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2022. Праверана 22 студзеня 2022.
- ↑ Кантария покинул клуб
- ↑ Кантария перешел в грузинский "Телави"