Гера́ніевы алейэфірны алей са свежых раслін герані.

Вадкасць жоўтага колеру з пахам герані і ружы. Шчыльнасць 0,844—0,9 г/см³. Асноўныя складнікі: цытранелол (38—46 %), і гераніёл (15—18 %), ментол і інш.

Гераніевы алей выкарыстоўваецца ў парфумерыі і ароматэрапіі.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 168. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.

Спасылкі правіць