Гербоўнік Зібмахера

Гербоўнік Зібмахера — класічная праца сярэднявечнай геральдычнай традыцыі. Першае выданне ў двух тамах падрыхтавана ў 1605 і 1609 гадах нюрнбергскім гравёрам Ёханам Зібмахерам (Iohann Sibmacher; 1561—1611).

Гербоўнік Зібмахера
Жанр Гербоўнік
Мова арыгінала нямецкая[1]
Электронная версія

Пасля смерці аўтара 25 сакавіка 1611 года, выйшаў пяцітомнік, падрыхтаваны ў 1650—1660 гадах Паўлем Фюрстам (Paul Fürsten, 1605—1666) пад назвай «абноўленага гербоўніка, у якім прыводзяцца імёны васпаноў, уладароў, князёў, бачных мужоў, дваран, назвы саслоўяў і дастапамятных месцаў Рымскай імперыі, а таксама даецца апісанне гербаў, шчытоў, шлемаў і каштоўнасцяў» («Das Erneuerte und vermehrte Teutsche Wappenbuch, in welchem dezs h. romischen Reiches hohe Potentaten, Furstnen, Grafen … wie auch deroselben Namen, Herrschafften, und Herolds Farben, etc. auszgebildet zuersehen»).

Паўлем Фюрстам былі выдадзеныя, акрамя гербоўніка, кнігі Вендэля Дзітэрліна «Architectura von Augsburg …» (Нюрнберг, 1655) і Георга Андрэаса Бёклера «Archtectura curiosa nova» (Нюрнберг, 1664).

Зноскі правіць