Герб Армянскай ССР

Герб Армянскай ССР — дзяржаўны сімвал Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Армянскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза.

Герб Армянскай ССР
Дэталі
Зацверджаны 23 сакавіка 1937
Заснаванне 1937
Дэвіз
«Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» на армянскай і рускай мовах
Раннія версіі

Герб ССР Арменія, зацверджаны
2 лютага 1922 года
Выкарыстанне 23 сакавіка 1937 г. —
19 красавіка 1992 г.

Апісанне правіць

Дзяржаўны герб Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаўся з выявы Вялікага і Малога Арарата, зверху серп і молат на пяціканцовай зорцы, абкружанай прамянямі. У падножжа гор куст вінаградніка з лазой і лісцем, справа і злева каласы пшаніцы. Вакол герба на палях надпіс на армянскай мове «Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка». Знізу на чырвоным фоне надпім на армянскай і рускай мовах «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»

Гісторыя герба правіць

Канстытуцыя, прынятая I з’ездам Рад Арменіі 2 лютага 1922 года, зацвердзіла апісанне гербу Арменіі. Герб уяўляў сабой малюнак хрыбтоў Вялікага і Малога Масіса (Арарата), над якімі ў прамянях ранішняга сонца размяшчаліся серп і молат, у падножжа — куст вінаграду з лазой і лісцем, каласы пшаніцы, галінкі масліны. Вакол гербу на палях размяшчаліся надпісы на армянскай мове «Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Арменія» і «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» Малюнак гербу выканалі Мартырас Сар’ян і Акоп Каджаян.

Назва рэспублікі па-армянску на гербе 1922 года чыталася як «г-Аястані Соціалістакан Хоргрдайін г-Анрапетуцюн» (Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Арменія). 3 красавіка 1927 года V з’езд Рад ССР Арменіі прыняў новую рэдакцыю Канстытуцыі, паводле якой назва змянілася на «Армянская ССР» і абрэвіятура гэтай назвы на армянскай мове была ўключаная ў герб замест ранейшай.

Пасля скасавання Закаўказскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі (ЗСФСР) і ўваходжання Армянскай ССР непасрэдна ў склад СССР на 23 сакавіка 1937 года Надзвычайным IX з’ездзе Рад Армянскай ССР была прынятая новая Канстытуцыя. Герб быў крыху зменены: аліўкавы вянок заменены хлебным калассем, выдалены з малюнка дыск ранішняга сонца і яго прамяні, серп і молат сталі асвятляцца пяціканцовай зоркай, вакол гербу размяшчаліся надпісы «Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка» (на армянскай мове), а ўнізе: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» (на армянскай і расійскай мовах).

З 1937 па 1940 год надпіс на гербе чытаўся па-армянску як «г-Айкакан Хоргрдайін Соціалістакан г-Анрапетуцюн» (Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка). У 1940 годзе армянскія тэрміны «савецкая» і «рэспубліка» былі змененыя. Новы варыянт назвы рэспублікі па-армянску: «г-Айкакан Советакан Соціалистакан Республіка». З 1966 года ізноў сталі перакладаць па-старому слова «Рэспубліка» і да канца існавання Армянскай ССР і першы час незалежнасці на гербе быў надпіс «г-Айкакан Советакан Соціалистакан г-Анрапетуцюн».

Артыкул 120 Канстытуцыі Армянскай ССР апісваў герб рэспублікі так:

Дзяржаўны герб Армянскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з малюнка Вялікага і Малога Арарата, зверху серп і молат на пяціканцовай зорцы, акружанай прамянямі. Ля падножжа гор куст вінаградніку з лазой і лісцем, справа і злева каласы пшаніцы. Вакол гербу на палях надпіс на армянскай мове «Армянская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка». Унізе на чырвоным фоне надпіс на армянскай і рускай мовах «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!»

У Канстытуцыі 1977 года было ўдакладнена, што прамяні на гербе сонечныя.

Гл. таксама правіць