Адкрыць галоўнае меню

Герб Бразіліі быў зацверджаны 19 лістапада 1889 г., праз 4 дні пасля таго, як Бразілія стала рэспублікай. Герб складаецца з цэнтральнай эмблемы, апраўленай галінамі кававага дрэва з левага боку і тытуню з правага, гэта важныя сельскагаспадарчыя культуры Бразіліі. У блакітным крузе ў цэнтры намалявана сузор'е Паўднёвы крыж. 27 зорак каля яго азначаюць 26 штатаў Бразіліі і Федэральную акругу. Блакітная стужка змяшчае поўную афіцыйную назву дзяржавы (República Federativa do Brasil - Федэратыўная Рэспубліка Бразілія) у першым шэрагу. У другім указана дата заснавання федэратыўнай рэспублікі (15 лістапада 1889).

Герб Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія
Coat of arms of Brazil.svg
Дэталі
Зацверджаны 19 лістапада 1889

Гісторыя гербаПравіць

Герб калоніі Бразілія 1500—1816
Герб Бразіліі ў 1822 годзе
Герб Бразільскай Імперыі ў 1822—1831
Герб Бразільскай Імперыі ў 1831—1889

Глядзі таксамаПравіць

Сцяг Бразіліі