Герб Буркіна-Фасо

Герб Буркіна-Фасо утрымлівае шчыт, у колерах нацыянальнага сцяга. Над шчытом, напісана назва краіны, а пад ім — нацыянальны дэвіз «Адзінства, Прагрэс, Правасуддзе» (фр.: «Unité, Progrès, Justice»). Дэвіз Верхняй Вольты да рэвалюцыі 1984 быў «Адзінства, Праца, Правасуддзе» (фр.: «Unité, Travail, Justice»). Два белых жарабца трымаюць шчыт. Гэты герб падобны да старога герба Верхняй Вольты толькі з сцягам Буркіна-Фасо на шчыце замест сцяга Верхняй Вольты. Сцяг і яго значэнне рэгулююцца законам № 020/97/II/AN[1][2].

Дзяржаўны герб Буркіна-Фасо
Дэталі
Суб’ект Буркіна-Фасо
Зацверджаны жнівень 1997
Заснаванне 1997
Раннія версіі
Папярэдні герб у перыяд 1984—1991


Герб Верхняй Вольты

Гісторыя

правіць

Першы герб рэспублікі (1984–1997)

правіць

На гербе, прынятым падчас рэвалюцыі 1984—1987 года былі намаляваныя матыкі і Аўтамат Калашнікава з дэвізам «Радзіма або смерць, мы пераможам» (фр.: «La Patrie ou la Mort, nous vaincrons»). Гэты герб існаваў да 1997 г.

Герб Верхняй Вольты

правіць

Ён нагадвае сённяшні герб, за выключэннем знешняга шчыта, які мае сіні фон, шчытка, які быў заснаваны на сцягу Верхняй Вольты з накладзенымі літарамі «RHV» (абрэвіятура для назвы краіны: «République de Haute-Volta»), і дэвіз «Адзінства, Праца, Правасуддзе» (фр.: «Unité, Travail, Justice»).[3]

Зноскі

  1. Burkina Faso. fotw.info. Праверана 20 ліпеня 2019.
  2. Armoiries. Great Chancellery of Burkinabe Orders. Архівавана з першакрыніцы 17 January 2021. Праверана 5 April 2021.
  3. Guide to the Flags of the World by Mauro Talocci, revised and updated by Whitney Smith (1982, ISBN 0-688-01141-1), p. 125.

Літаратура

правіць
  • Все про світ. Країни. Прапори. Герби: енциклопедичний довідник (укр.) / М. Ілляш. — К.: Школа, 2001. — 622 с. — ISBN 966-7657-79-5.

Спасылкі

правіць