Герб Вадуца — афіцыйны геральдычны сімвал сталіцы Ліхтэнштэйна Вадуца.

Герб Вадуца
Дэталі
Носьбіт Вадуц
Шчыт
іспанскі

Апісанне правіць

Герб Вадуца уяўляе сабой традыцыйны геральдычны шчыт іспанскай формы, крыжападобна падзелены на 4 раўназначныя часткі. Першае і чацвёртае поле (верхняя правая і ніжняя левая часткі) пафарбаваны ў срэбны (белы) колер, другое і трэцяе (верхняя левая і ніжняя правая часткі) — у чырвоны. На кожнай срэбнай частцы размешчана выява традыцыйнай княжацкай кароны, выканана чырвоным колерам. На чырвоных палях размяшчаюцца аднолькавыя выявы срэбнага царкоўнага сцяга і трох кольцаў над ім. Срэбны сцяг на гербе служыць напамінам пра тое, што граф Хартман III Вардэнберг-Саргані у 1342 атрымаў у дар землі, якія на сённяшні час з’яўляюцца тэрыторыяй Оберланда, а частка тэрыторыі Унтерланд. Дагавор, згодна з якім адбылося ўручэнне зямель графу, і стаў пачаткам існавання графства Вадуц. Таксама гэты сімвал служыць указаннем на тое, што графы Вадуца заснавалі царкву Святога Флорына. Герб быў падараваны жыхарам Вадуца кіраўніком дзяржавы ў 1978 годзе[1].

Зноскі