Вадуц
Вадуц (ням.: Vaduz) — горад у Ліхтэнштэйне, сталіца краіны. Размешчаны ў даліне ракі Рэйн, каля падножжа хрыбта Рэтыкон. Горад з’яўляецца месцам знаходжання нацыянальнага парламента.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
У горадзе жывуць 5100 жыхароў (2009), большасць з якіх католікі. Кафедральны сабор горада з’яўляецца рэзідэнцыяй архіепіскапа Рымска-каталіцкай царквы.
Хоць Вадуц і з’яўляецца сталіцай княства, ён усё ж не самы вялікі горад краіны і саступае суседняму Шану, у якім на 700 чалавек больш.
СпортПравіць
У Вадуцы базуецца мясцовы аднайменны футбольны клуб, які, як і іншыя ў Ліхтэнштэйне, гуляе ў швейцарскай футбольнай лізе.
ГалерэяПравіць
Памятныя мясціныПравіць
Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць
- Ціна Вайратэр — ліхтэнштэйнская гарналыжніца
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.