Ратуша Вадуца (ням. Rathaus zu Vaduz) — будынак паседжанняў гарадскога і камунальнага савета сталіцы Ліхтэнштэйна - Вадуца.

Паўночна-ўсходні бок ратушы ў Вадуцы
Паўднёва-ўсходні бок ратушы з гаўбечнай фрэскай

ГісторыяПравіць

У 1931 годзе камунальны савет Вадуца прыняў рашэнне аб будаўніцтве новага будынка ратушы. У выніку праведзенага конкурса ў лютым 1932 года быў прыняты (пасля пэўнай колькасці перапрацовак) праект ліхтэнштэйнскага архітэктара Франца Рокле, а ў верасні таго ж года ён быў зацверджаны камунальным саветам горада. Будаўніцтва ажыццяўлялася ў 1932-1933 гадах, а сам будынак быў адкрыты 19 лістапада 1933 года. Па прычыне шматкратнага перавышэння выдаткаў на будаўніцтва (яны перавышалі гадавы бюджэт камуны ў тры разы), савет прыняў рашэнне здаваць пэўную частку будынка ў арэнду. У 1984 годзе была спынена дзейнасць апошняй дамовы аб арэндзе - з Ліхтэнштэйнскім пазямельным банкам (Liechtensteinische Landesbank), які трымаў тут пункт абмену валюты. З гэтага часу увесь будынак знаходзіцца ў распараджэнні гарадской камуны горада Вадуц.

АрхітэктураПравіць

Будынак ратушы прамавугольнай формы з прыбудаванай вежай выкананы і стылізаваны як архітэктурны помнік заходнееўрапейскага Сярэднявечча. Ратушу пакрывае высокі двухсхільны дах. На ўсходнім баку ратушы знаходзіцца высечаны з каменя герб камуны Вадуц, усталяваны тут у 1983 годзе. Выраблены ў 1932 годзе і падараваны камуне князем Ліхтэнштайна герб быў у 1980-я гады перанесены на сцяну паўночна-заходняга фасада ратушы. Сцены залы паседжанняў ўпрыгожаны Ёзэфам Зегерам стылізаванымі выявамі князёў Ліхтэнштайна з розных дынастый, пачынаючы з часоў Сярэднявечча. Тут таксама знаходзяцца партрэты кіраўнікоў княства (пачынаючы з 1712) і бургамістраў Вадуца.

На паўднёва-ўсходняй частцы сцяны будынка, вакол балкона ў 1937 годзе была створана фрэска, на якой адлюстравана выява святога Урбана, апекуна вінаградараў і вінаробаў, з вінаграднай лазой ў руках. Гэтая карціна адлюстроўвала вялікае значэнне вінаградарства для жыхароў Вадуца ў мінулым. Па непаразуменні св. Урбан на фрэсцы намаляваны папам Рымскім. З паўднёва-ўсходняга боку ад ратушы знаходзіцца Ратушная плошча ( Rathausplatz), якая цалкам змяніла сваё аблічча пасля касметычных работ у 2006 годзе. Так, напрыклад, цяпер яна выкладзеная чырвонымі плітамі з пластыка.

ЛітаратураПравіць

  • Cornelia Herrmann: Die Kunstdenkmäler des Fürstentums Liechtenstein. Das Oberland. In: Gesellschaft für Schweizerische Kunstgeschichte GSK: Die Kunstdenkmäler der Schweiz. Bern 2007, ISBN 978-3-906131-85-6.