Герб Грэцыі
Герб Грэцыі з'яўляецца дзяржаўным сімвалам Грэцыі, складаецца з двух асноўных элементаў — геральдычнага сіняга шчыта з белым крыжам (фрагмент сцяга), а вакол шчыта — лаўровы вянок. Шчыт з крыжам сімвалізуе воінскую славу і ў той жа час галоўную грэчаскую рэлігію — праваслаўе. Лаўровы вянок сімвалізуе старажытную гісторыю Грэцыі, бо такімі вянкамі ўзнагароджвалі пераможцаў старажытных Алімпійскіх гульняў.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Coat_of_arms_of_Greece.svg/250px-Coat_of_arms_of_Greece.svg.png)