Герб Давыд-Гарадка

Герб Давыд-Гарадка — геральдычны сімвал Давыд-Гарадка, дараваны гораду 22 студзеня 1796: «у чорным полі сярэбраная рака з прыстанню і залатым суднам з таварамі»[1].

Герб Давыд-Гарадка
Дэталі
Шчыт
Французскі шчыт

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 28 ліпеня 1997[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 10.

Афіцыйнае апісанне:

У чорным полі французскага шчыта рака Прыпяць, на беразе якой сярэбраная прыстань з дзвюма брамамі, да яе прыстае залатое судна з цюкамі тавараў.

Зноскі

  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Решение Давид-Городокского райисполкома от 28 июня 1997 г. № 17.

Літаратура правіць