Герб Жабінкі — герб горада Жабінкі і Жабінкаўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 снежня 2008 г. № 659.

Герб Жабінкі
Дэталі
Шчыт
варажскі
Заснаванне 2 снежня 2008

Апісанне правіць

Герб Жабінкі ўяўляе сабой варажскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны сярэбраны хвалісты вілападобны крыж, які суправаджаецца зверху і па баках трыма кветкамі жабінкі, кожная з якіх мае па тры сярэбраныя пялёсткі і тры лісткі зялёнага колеру.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць