Герб Кіраўска
Герб Кіраўска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Кіраўск Магілёўскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 18 лютага 2002 года № 83.
Герб Кіраўска | |
---|---|
Дэталі | |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 18 лютага 2002 |
Апісанне
правіцьУ блакітным полі іспанскага шчыта на зялёным падножжы залаты сноп злакавых, пераплецены вяроўкай срэбнага колеру.
Герб горада і раёна і палажэнне аб ім зацверджаны рашэннем Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2001 года № 12-3. Аўтар герба і мастак М. М. Елінская[1].