Сноп
Сноп — пучок зрэзаных сцёблаў збожжавых, лёну або іншых раслін, перавязаны перавяслам. Снапы збожжавых зручныя для абмалоту зерня. У славянскіх традыцыйных уяўленнях, сноп — засяроджанне вегетатыўнай сілы раслін і сімвалізуе ўрадлівасць і багацце гаспадаркі.
Этымалогія з праславянскага *snopъ, якое, як лічаць, паходзіць з праіндаеўрапейскага кораня *(s)nē(u) — «звязваць» (параўнай са стар.-в.-ням.: snuaba — «павязка»)[1].
Крыніцы
правіць- ↑ Етимологічний словник української мови : в 7 т. / редкол.: О. С. Мельничук (гол. ред.) та ін. — К. : Наукова думка, 2006. — Т. 5 : Р — Т / укл.: Р. В. Болдирєв та ін. — 704 с. — ISBN 966-00-0785-X