Герб Кіргізскай ССР
Герб Кіргізскай ССР — дзяржаўны сімвал Кіргізскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Герб Кіргізскай ССР грунтуецца на гербе Савецкага Саюза. Быў прыняты 23 сакавіка 1937 года па Канстытуцыі рэспублікі на Надзвычайным V з’ездзе Саветаў Кіргізскай ССР.
Артыкул 115 Х раздзелу «Канстытуцыя» Кіргізскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі 1937 года абвяшчаў:
Дзяржаўны герб Кіргізскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі складаецца з сярпа і молата. Над імі горны ланцуг з узыходзячым сонцам у блакітнай арцы. Арка апраўленая вянком — з правага боку каласы пшаніцы, з левай галінка бавоўніка. Вянок перавіты чырвонай стужкай, у сярэдняй частцы надпіс на кыргызскай і рускай мовах: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» На канцы стужкі на кыргызскай мове: «Кыргыз ССР».
Герб з’яўляўся дзяржаўным сімвалам Кыргызстана да прыняцця ў 1992 годзе сучаснага герба.