Герб Ліпнішак
Герб Ліпнішак — геральдычны сімвал Ліпнішак, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Уладзіславам Вазам 6 чэрвеня 1633: «у чырвоным полі вершнік з дзідай у руцэ»[1].
Герб Ліпнішак | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Зацверджаны | 6 чэрвеня 1633 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 6 чэрвеня 1633 |

У 2007 годзе гербу быў нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
Асаблівасці герба
правіцьБеларускі геральдыст Анатоль Цітоў адзначае, што варыяцыя «Пагоні», калі яздок трымае дзіду ўперавес, больш нідзе, акрамя Ліпнішскага гарадскога герба, пакуль не знойдзены. Спецыяліст не выключае, што дадзены варыянт з’яўляецца, у пэўнай ступені, рэмінісцэнцыяй іканаграфіі св. Глеба[2].
На шчыце вершніка можна пабачыць герб «Пілява» .
Крыніцы
правіць- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. 2-е выд. — Мн., 2010. — С. 107.
Літаратура
правіць- Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
Спасылкі
правіць- Герб г. Ліпнішкі - Банк звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь . heritage.gov.by. Праверана 8 чэрвеня 2024.