Герб Мазамбіка
Герб Мазамбіка быў прыняты ў 1990 г. у Канстытуцыі артыкулам 194. Артыкул ясна заяўляе праект і значэнне герба. Уяўляе сабой кола механізму, абмежаванае сцёбламі кукурузы і цукровага трыснягу. У сярэдзіне прысутнічае чырвонае сонца па карце Мазамбіка ў зялёных і сініх хвалях, аўтамат AK-47, перакрыжаваны з матыкай, і кніга. Вянок прывязаны стужкай, якая ўтрымоўвае назву краіны.
Герб Мазамбіка | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Мазамбік |
Зацверджаны | 1929 |
Заснаванне | 1929 |
Сцябло кукурузы і цукровага трыснягу сімвалізуюць багацце (як апісана ў артыкуле 194 канстытуцыі), кола — сімвал рабочай сілы і прамысловасці, кніга — сімвал адукацыі, матыка — «сялянства і вытворчасць сельскай гаспадаркі», AK-47 для «абароны і пільнасці», а чырвоная зорка — сімвал сацыялізму, але, як паказана ў канстытуцыі Мазамбіка, павінна «сімвалізаваць дух міжнароднай салідарнасці людзей Мазамбіка». Чырвонае сонца сімвалізуе стварэнне новага жыцця.
У 2005 годзе апазіцыйная партыя РЕНАМА паднімала пытанне аб змене дзяржаўнай сімволікі, у тым ліку і аб пазбаўленні ад «Калашнікава» ў гербе і на сцягу, аргументуючы гэта тым, што «нацыянальныя сімвалы былі прынятыя ў іншым гістарычным кантэксце. Мы жывем у новай рэальнасці, якую неабходна адлюстраваць». Аднак гэтая прапанова была адхілена парламенцкай большасцю Мазамбіка.
Гістарычныя гербы
правіць-
Герб Партугальскай Усходняй Афрыкі да 1930-ых гадоў.
-
Герб Партугальскай Усходняй Афрыкі з 8 мая 1935 па 11 чэрвеня 1951.
-
Герб Партугальскай Усходняй Афрыкі з 11 чэрвеня 1951 па 25 чэрвеня 1975.
-
Герб Партугальскай Усходняй Афрыкі 8 мая 1935 па 25 чэрвеня 1975.