Герб Паўночнай Македоніі

Герб Рэспублікі Македонія прыняты народным зборам Македоніі 27 ліпеня 1947. Дызайн герба заснаваны на гербе СССР. Герб уяўляе толькі пейзажную характарыстыку і не ўтрымоўвае ніякіх гістарычных сімвалаў Македоніі. На гербе намаляваныя горы, вада (сімвалізуе рэкі) і сонца, герб апраўляюць асноўныя культуры, якія гадуюцца ў Македоніі (пшаніца, мак, тытунь і бавоўна). Унізе размешчаная стужка, вышытая народным арнаментам. Зверху — чырвоная пяціканцовая зорка.

У 1991 годзе, калі Македонія атрымала незалежнасць, устала пытанне аб новым дзяржаўным гербе, аднак усе прапанаваныя варыянты былі адхіленыя і быў захаваны герб сацыялістычнай Македоніі.

Герб Народнай Рэспублікі Македонія (19441946)
Герб Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія (19461991)
Герб Рэспублікі Македонія (19912009)
Герб Рэспублікі Македонія (2009 – цяпер (з 2019 – герб Паўночнай Македоніі)

Гл. таксама

правіць