Герб Рэчы Паспалітай

Герб Рэчы Паспалітай — сімвал уніі Каралеўства Польскага і Вялікага княства Літоўскага. Уяўляў сабою аб'яднаны герб абедзвюх дзяржаў на чатырохчасткавым шчыце, у першай і чацвёртай частках польскі белы арол, у другой і трэцяй вялікалітоўская «Пагоня». На малым шчытку звычайна знаходзіўся герб правячага манарха.

Герб Рэчы Паспалітай
Версіі
Реканструкцыя малога герба Рэчы Паспалітай
Дэталі
Зацверджаны 1569 год
Заснаванне 1569
Выкарыстанне дзяржаўны герб


Герб Студзеньскага паўстання правіць

Падчас Студзеньскага паўстання выкарыстоўваўся адменнік герба, які складаўся ўжо з трох палёў. Трэцяе поле займаў Архангел Міхаіл. Новы герб меў уяўляць сабой Рэч Паспалітую Трох Народаў, аднак афіцыйна так ніколі і не быў выкарыстаны.