Герб Сеўты — гэта герб аўтаномнага горада Сеўта, падобны на герб Партугаліі, паколькі горад быў захоплены каралём Жуанам Партугальскім 21 жніўня 1415 года.

Герб Сеўты
Дэталі
Суб’ект Сеўта
Зацверджаны 1415
Карона
маркізская
Заснаванне 1415

Герб уяўляе сабою сярэбраны шчыт з барвовай аблямоўкай, абцяжаранай залатымі замкамі 2, 2, 2 і 1. У срэбры пяць блакітных шчыткоў, пакладзеных у прамы крыж і абцяжараных пяццю сярэбранымі безантамі, пакладзенымі ў касы крыж, кожны. Шчыт увянчаны маркізскай каронай.

Сімволіка

правіць
  • На гербе метраполіі 3 замка знаходзяцца ў верхняй частцы шчыта і два ў ніжняй.
  • Другім адрозненнем з'яўляецца карона, якая на партугальскім гербе традыцыйна была каралеўскай, на працягу кароткага часу каменная рэспубліканская карона, зараз жа на гербе Партугаліі няма ніякай кароны, у той час як на гербе Сеўты працягвае заставацца маркізская карона, таму што маркізскія тытулы дараваліся губернатарам маркі, памежнай тэрыторыі.

Спасылкі

правіць

Гл. таксама

правіць