Герб Славакіі
Дзяржа́ўны герб Слава́цкай Рэспу́блікі, герб Слава́кіі складаецца з падвойнага срэбнага крыжа на чырвоным раннегатычным шчыце, які стаіць на сімвалічнай выяве трох гор сіняга колеру.
Герб Славакіі | |
---|---|
Дэталі | |
Суб’ект | Славакія |
Зацверджаны | 1 студзеня 1993 |
Заснаванне | 1 студзеня 1993 |
Апісанне
правіцьПадвойны крыж сімвалізуе хрысціянскі крыж, які выкарыстоўваўся, пачынальна з IX ст. ў Візантыі, і быў прынесены ў Славакію Кірылам і Мяфодзіем.
Тры гары сімвалізуюць Матру, Татру і Фатру, вобласць здаўна населеную славакамі. Тры гары з'явіліся на гербе прыблізна ў XIII ст., канчаткова былі ўсталяваныя ў XIV ст., пачынальна з 1848 года атрымалі сіні колер. На сённяшні дзень на тэрыторыі Славакіі знаходзяцца толькі Фатра і Татры, а Матра знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Венгрыі.
Чырвоны шчыт даўно быў папулярны на шматлікіх геральдычных знаках.
Гісторыя
правіцьВізантыйскі падвойны крыж упершыню выкарыстоўваўся ў Венгрыі як знак Нітранскага княства, пасля, як самы стары венгерскі знак, як сімвал хрысціянства. З XV ст. герб выкарыстоўваўся як знак верхневенгерскіх, г.з. славацкіх, земляў. З 1848 года выкарыстоўваўся патрыётамі як народны славацкі знак. У часы Чэхаславакіі герб быў часткай чэхаславацкага герба. У 1960 падвойны славацкі крыж быў выдалены з чэхаславацкага герба і заменены шчытом з выявай гары Крывань і партызанскага вогнішча, як сімвала Славацкага народнага паўстання. У 1990 стары герб быў вернуты на герб Чэхаславакіі. З 1992 года ўсталяваны герб Славакіі. Па традыцыі славацкі герб дагэтуль знаходзіцца на правым боку венгерскага герба - з тых часоў, калі Фельвідэк, г.з. цяперашняя Славакія, была ў складзе Венгрыі.
-
Сярэднявечная выява на Браціслаўскім Градзе.
-
Герб сацыялістычнай Славакіі
-
Герб Венгрыі
-
Герб Славакіі на Гербе Чэхаславакіі
Спасылкі
правіць
Герб Славакіі на Вікісховішчы |