Герб Сірыі (араб. شعار سوريا) — дзяржаўны сімвал Сірыі.

Герб Сірыі
Дэталі
Зацверджаны 1980
Заснаванне 1980

Герб Сірыі ўяўляе сабой залатога "ястраба курайшытаў", які мае на грудзях шчыток, двойчы рассечаны на чырвоны, срэбраны і чорны колер з двума адна над адной зялёнымі пяціканцовымі зоркамі пасярэдзіне (колеры сцяга Сірыі). У лапах ястраб трымае зялёны скрутак, на якім напісана назва дзяржавы на арабскай мове: الجمهورية العربية السورية (аль-Джумхурыя аль-Арабія ас-Сурыя). На хвасце - два зялёныя пшанічныя каласы.