Германскі нацыянальны рух Ліхтэнштэйна

Германскі нацыянальны рух Ліхтэнштэйна (ням.: Volksdeutsche Bewegung in Liechtenstein, VDBL) — нацыянал-сацыялістычная партыя, якая дзейнічала ў Ліхтэнштэйне ў гады, папярэднія Другой сусветнай вайне. VDBL жадала далучэння Ліхтэнштэйна да Трэцяга рэйху, і асабліва актывізавалася пасля аншлюса Аўстрыі, жадаючы правесці Ліхтэнштэйн тым жа шляхам. Партыя распаўсюджвала свае ідэі праз газету «Der Umbruch». Лозунгам партыі быў «Liechtenstein den Liechtensteinern!» («Ліхтэнштэйн для ліхтэнштэйнцаў!»), які заклікаў людзей адмовіцца ад вернасці князю Францу Іосіфу II.

Немагчымасць удзелу ў выбарах 1939 года (выкліканая пактам найбуйнейшых партый, якія дамовіліся захаваць дату выбараў у тайне), а таксама падзенне сімпатый да нацызму па меры ходу Другой сусветнай вайны прывялі да сыходу партыі з палітычнай арэны.

24 сакавіка 1939 — Германскі нацыянальны рух у Ліхтэнштэйне пад кіраўніцтвам Тэадора Шэдлера прадпрымае спробу дзяржаўнага перавароту. Мясцовыя сяляне разганяюць нацыстаў віламі і пажарным шлангам. Князь Франц Іосіф II Ліхтэнштэйнскі, герцаг Тропау і Ягерндорф, граф Рытберг, першы князь Ліхтэнштэйна, які пражывае ў сваёй дзяржаве (перанёс рэзідэнцыю з Вены ў 1938), працягнуў панаваць над дванаццаццю тысячамі сваіх падданых.