Герніка (поўная афіцыйная назва на іспанскай мове — Герніка-і-Луна, ісп.: Guernica y Luno, на баскскай — Герніка-Лума, баскск.: Gernika-Lumo) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Біская ў складзе аўтаномнай супольнасці Краіна Баскаў. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Бустурыяльдэа-Урдайбай. Займае плошчу 8,6 км². Насельніцтва — 15 860 чалавек. За 33 км на паўночны ўсход ад Більбаа. Заснаваны 28 красавіка 1366 года прынцам Тэльё Кастыльскім. З’яўляецца культурным і гістарычным цэнтрам баскаў.

Герніка
баскск.: Gernika-Lumo
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1366
Плошча
  • 8,6 км²
Вышыня цэнтра
10 ± 1 м
Насельніцтва
  • 17 050 чал. (2023)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
94
Паштовыя індэксы
48300
Аўтамабільны код
BI
Афіцыйны сайт
Герніка на карце Іспаніі
Герніка (Іспанія)
Герніка
Герніка (Іспанія)
Герніка

Зноскі

  1. National Statistics Institute Municipal Register of Spain of 2023 — 2023.