Спіс герояў анімэ «Code Geass»

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Героі анімэ Code Geass)

Гэта артыкул пра герояў анімэ Code Geass

Галоўныя героі правіць

Лелуш Ламперуж (англ. Lelouch Lamperouge, яп. ルルーシュ・ランペルージ, Rurūshu Ranperūji?) — Герой байранічнага тыпуі галоўны герой анімэ. Яго сапраўднае імя Лелуш ві Брытанія (англ. Lelouch vi Britannia, яп. ルルーシュ・ヴィ・ブリタニア, Rurūshu vi Buritania). Ён з'яўляецца сынам 98-га імператара Чарльза зі Брытанія і яго пятай жонкі Марыаны ві Брытанія. Пасля смерці Марыаны і канфлікта з бацькам-імператарам быў высланы ў Японію разам са сваёй роднай сястрой Наналі. Там ён змяняе сваю фамілію і жыве інкогніта. Наналі і Лелуш вучацца ў Ашфордскай акадэміі, якая належыць сям'і сяброў іх маці. Многія дзеянні Лелуша звязаны з яго перажываннямі аб смерці маці і калецтве сястры. Ён шматразова гаворыць, аб тым, што хоча стварыць свет, дзе яго сястра магла б жыць шчасліва. Лелуш геній у шахматнай гульні і часта гуляе ў шахматы на грошы. Пры гэтым Лелуш праводзіць аналогіі між шахматамі і сапраўднымі баямі і нават жыццём. Адзіны чалавек, якому Лелуш прайграваў у шахматы і якога ніколі не выігрываў, гэта яго брат Шнайзэль. Лелуш таксама геніяльны тактык і стратэг. У адрозненні ад інтэлектуальнага развіцця, фізічна Лелуш развіты слаба. Напрыклад, ён не можа бегаць хутка і доўга. Фактычна яго можа абагнаць любы яго аднакласнік. На гэтай асаблівасці пабудаваныя некаторыя камічныя элементы ў анімэ. Пры гэтым Лелуш мае добрую каардынацыю зроку і руху рук. Гэта дазваляе яму дасканала кіраваць камп'ютарамі і добра страляць. Лелуш паказаны таксама тадленавітым у такіх дамашніх справах, як, напрыклад, гатаванне ежы. Гэта звязана з тым, што на працягу доўгага часу ён наглядаў за сястрой. Па сваіх філасофскіх позірках Лелуш з'яўляецца праціўнікам сацыяльнага дарвінізму, якога прытрымліваецца яго бацька. З яго паводзінаў можна заключыць, што Лелуш лічыць мэту апраўданнем для любых сродкаў. Лелуш таксама неаднаразова кажа аб тым, што людзі, якія забіваюць, павінны быць самі гатовыя да смерці. Верагодна, гэтыя словы адносяцца і да яго самога.

Судзаку Куруругі

C.C.

Наналі Ламперуж

Каллен Кодзукі (Штадтфельд)

Роло Ламперуж

Чорныя Рыцары правіць

Святая Брытанская Імперыя правіць

Кітайская Федэрацыя правіць

Вучні Ашфордскай акадэміі правіць