Гетачу Рэда
Гетачу Рэда (тыгрынья: ጌታቸው ረዳ; нар. чэрвень 1974) — тыграйска-эфіопскі палітык і дзяржаўны дзеяч, член урада Хайлемарыяма Десаленя[2][3][4]. Высокапастаўлены член Народнага фронту вызвалення Тыграй, прэс-сакратар і член Выканаўчага камітэта партыі[5][6], саветнік Дэбрэцыана Гебрэмікаэля[7][8].
Гетачу Рэда | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | чэрвень 1974[1] | ||||||
Партыя | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьГетачу Рэда нарадзіўся ў 1970-я гады. Атрымаў юрыдычную адукацыю. З 1998 па 2008 год выкладаў юрыспрудэнцыю ва ўніверсітэце Мэкэле.
У 2008 годзе Гетачу Рэда стаў саветнікам Міністэрства замежных спраў Эфіопіі, затым быў прызначаны на пасаду дырэктара Галоўнага ўпраўлення грамадскіх сувязяў і камунікацый МЗС Эфіопіі. У 2012 годзе стаў міністрам сувязі ўрада Эфіопіі. У 2016 годзе пакінуў міністэрскую пасаду і атрымаў пасаду кіраўніка навукова-даследчага інстытута юстыцыі і прававой сістэмы Эфіопіі. У 2018 годзе стаў прэс-сакратаром НФВТ і саветнікам прэзідэнта рэгіёну Тыграй.
З пачаткам Тыграйскага канфлікту ў 2020 годзе застаўся ў шэрагах НФВТ і падтрымаў Дэбрэцыана Гебрэмікаэля.
У 2022 годзе ўзначаліў тыграйскую дэлегацыю на перамовах у горадзе Прэторыя, дзе ад НФВТ падпісаў з уладамі Эфіопіі мірнае пагадненне[9].
У сакавіку 2023 года ўзначаліў Часовую рэгіянальную адміністрацыю Тыграя[10]. У 2024 годзе, праз канфлікт з кіраўніцтва НФВТ, быў адхілены ад пасады[11][12].
Зноскі
- ↑ Exclusive Interview | Getachew Reda on regional, security issues
- ↑ Ethiopia says will not escalate border clash with Eritrea . Gulf Times (14 чэрвеня 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Ethiopia Meet EBC Getachew Reda Government Communication Affairs Minister . nazret.com. Праверана 22 лістапада 2020.(недаступная спасылка)
- ↑ News: Battered by persistent public protests, Ethiopia forms new government . Addis Standard (1 лістапада 2016). Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Ethiopia tells Tigrayans to ‘save themselves’ ahead of assault on capital . Financial Times (22 лістапада 2020). Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Rockets from Ethiopia hit Eritrea's capital . China Daily. Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Getachew Reda . . . . Addis Fortune. Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Ethiopia says it captured Tigrayan town of Adigrat . Al Jazeera. Праверана 22 лістапада 2020.
- ↑ Эфиопия и Тыграй на пути к долгожданному миру
- ↑ PM Abiy 'appoints' Getachew Reda head of Tigray Interim Admin // Addis Standard — 2023.
- ↑ "TPLF statement issued on 07 October, 2024", facebook.com, 7 October 2024, Праверана October 8, 2024
- ↑ "Egypt-Eritrea-Somalia Summit; Challenges with Tigray Peace Process", understandingwar.org, 17 October 2024, Праверана October 17, 2024