Гета ў Дукоры — яўрэйскае гета, якое было створана ў часы Другой сусветнай вайны ў в. Дукора нямецкай акупацыйнай адміністрацыяй.

Гета ў Дукоры
Перыяд існавання ліпень 1941 - 10 кастрычніка 1941

Гета было створана амаль адразу пасля захопу вёскі немцамі ў 1941 годзе, яўрэяў сагналі разам, абгарадзілі плотам хаты. У пачатку яўрэям было дазволена выходзіць з гета. Замкнулі яўрэяў у гета толькі ў жніўні.

Гета было зліквідавана 10 кастрычніка пасля расстрэлу. На расстрэл прыехалі чатыры грузавыя машыны з салдатамі з Мінска. Дакладная колькасць загінулых невядома, лічыцца што каля 400 чалавек.

На месцы расстрэлу ў 1956 годзе ўсталяваны помнік[1][2].

Зноскі

  1. Мое местечко\Дукора. shtetle.com. Праверана 7 студзеня 2024.
  2. dmitrij_kr. Еврейское кладбище в местечке Дукора. Могілкі Беларусі (30 красавіка 2014). Праверана 7 студзеня 2024.

Літаратура правіць

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Спасылкі правіць