Глушанскі сельсавет
Глуша́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Глуша.
Глушанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Бабруйскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Глуша |
Дата ўтварэння | 22 лютага 2013 |
Насельніцтва (2019) | 1 639 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 6 |
Афіцыйны сайт |
Гісторыя
правіць23 снежня 2011 года статус гарадскога пасёлка Глуша паніжаны да пасёлка[1].
22 лютага 2013 года Глушанскі пасялковы савет (у складзе пасёлкаў Глуша і Дачнае, вёскі Карабаўшчына) пераўтвораны ў сельсавет[2]. 20 лістапада 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гарохаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: пасёлкі Красная Зара, Красны Агарод, Ляды і вёскі Гародчына, Двор-Глуша, Дворышча, Каменка, Кіслаўшчына, Красновічы, Круглоніва, Ленінцы, Лужанец, Масты, Палошкава, Пасека, Рымаўцы, Трусаўшчына, Фартуны, Харошыя, Ясёны) і частка скасаванага Восаўскага сельсавета (7 населеных пунктаў: вёскі Баркі, Глуша, Дойнічава, Забудзькі, Навасёлкі, Пакроўка, Слабада)[3].
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 1319 чалавек[4], з іх 79,4 % — беларусы, 17,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1639 чалавек[6].
Вядомыя асобы
правіць- Алесь Адамовіч — беларускі пісьменнік.
Зноскі
- ↑ Решение Бобруйского районного Совета депутатов от 23 декабря 2011 г. № 12-7 Об отнесении городского поселка Глуша к категории сельских населенных пунктов Архівавана 17 красавіка 2018.
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 22 февраля 2013 г. № 20-7 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Бобруйского и Кировского районов Могилевской области
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области(недаступная спасылка)
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.