Гобліны
Гобліны (фр.: gobelin) — звышнатуральныя чалавекападобныя стварэнні, якія жывуць, згодна з заходнееўрапейскай міфалогіі, у падземных пячорах і не пераносяць сонечнае святло. Гобліны з’яўляюцца адной з разнавіднасцяў фей, або духаў прыроды, такіх як піксі або гномы.
Этымалогія
правіцьСлова паходзіць ад старанармандскай фр.: gobelin, якое ўзыходзіць да лац.: gobelinus ад стар.-грэч.: κόβαλος[1].
Зліццём слоў гоблін і хоб утварылася слова хобгоблін. У Англіі хобгоблін выконвае функцыі дамавіка.
Выгляд
правіцьВыгляд апісваецца па-рознаму, але пэўна адно, гобліны — адны з самых пачварных стварэнняў у еўрапейскай міфалогіі. Яны антрапаморфныя, але рост вар’іруецца ад фута да двух метраў. Зрэшты, гобліны ўмеюць ператварацца ў людзей, але тры элемента іх знешнасці застаюцца нязменнымі: доўгія вушы, страшныя, падобныя на каціныя, вочы, і доўгія кіпцюры на руках. Вушы гобліны хаваюць пад шапку, кіпцюры — у пальчаткі, а вось вочы ім ніяк не схаваць, таму, паводле падання, пазнаць іх можна па вачах.
У літаратуры
правіцьПа версіі англійскага казачніка Джорджа Макдональда, калісьці гобліны жылі на паверхні і былі такімі ж, як і людзі. Але кароль, які кіраваў тады, за нешта іх не палюбіў і ім давялося хавацца. За доўгія стагоддзі, праведзеныя пад зямлёй, гэтыя людзі моцна змяніліся і іх сталі называць гоблінамі.
У творы «Хобіт, або Туды і назад» Джона Рональда Руэл Толкіна, гобліны выродлівыя істоты пад два метры вышынёй, якія перасоўваюцца на чатырох канечнасцях. Раса гоблінаў — другарадныя злыдні аповеду.
У творы «Уладар Пярсцёнкаў» (Толкін) гобліны — выродлівыя істоты чалавечага росту, якія з’яўляюцца ў захопленай сталіцы гномаў, у Морыі, якія перашкаджаюць семярым героям і ўмеюць лазіць па калонах і сценах.
Гл. таксама
правіць- Хобгоблін
- Вэттэ
- Дуэнде
- Кобальд
- Шубін
- Оркі
- Запаведнік гоблінаў (фантастычная аповесць)
- Калікантзарос — гобліны з фальклору народаў поўдня Еўропы
Заўвагі
правіць- ↑ Définition de GOBELIN (фр.). Trésor de la langue française informatisé (TLFi). Centre National de Ressources Textuelles et Lexicales. Праверана 23 чэрвеня 2016.
Спасылкі
правіць- Бестыярыюм: Гобліны
- «Зялёныя чалавечкі» Гобліны і іх родзічы(недаступная спасылка) — часопіс «Мир фантастики»