Голас душы (хор)
Го́лас душы́ — беларускі касцёльны хор, заснаваны ў 1996 пры Касцёле святога Сымона і святой Алены (Мінск).
Хор бярэ ўдзел у рэкалекцыях, пілігрымках, хрысціянскіх спатканнях, фестывалях духоўнай музыкі, творчых вечарах кампазітараў і паэтаў Беларусі і іншых краін. Мастацкім кіраўніком і хараводм з’яўляецца Тацяна Гажэўская, арганісткай — Яна Куліцкая, хормістрам — Марыя Новікава.
Хор традыцыйна штогод удзельнічае ў Марыйных урачыстасцях:
- 1-2 ліпеня — Маці Божай Будслаўскай (Беларусь);
- 19-20 ліпеня — Маці Божай Бярдычаўскай (Украіна);
- 14-15 жніўня — Маці Божай Аглонскай (Латвія).
Узнагароды
правіць- 1 месца на IІІ міжнародным фэсце «Łapskie Te Deum» (2000, Лапы, Польшча);
- 1 месца на IХ міжнародным конкурсе «Магутны Божа» (2000, Магілёў, Беларусь);
- 1 месца і гран-пры на IV міжнародным фэсьце «Łapskie Te Deum» (2007, Лапы, Польшча).
Дыскаграфія
правіць- Голас душы
- Песні на вялікі пост
- Do Boga głos wznosimy (2008).